Лічбы і факты: кіраўнікі прампрадпрыемстваў плануюць павелічэнне попыту на прадукцыю, рост аб'ёмаў вытворчасці і прыбытку
Пра гэта сведчаць вынікі кан'юнктурнага апытання, праведзенага НДЭІ Мінэканомікі ў ліпені бягучага года.
Аб станоўчай дынаміцы выпуску паведаміла больш за траціну топ-менеджараў, звыш 70% апытаных канстатавалі павелічэнне альбо захаванне попыту на сваю прадукцыю.
Каэфіцыент загрузкі вытворчых магутнасцяў у сярэднім па прамысловасці склаў 69%, сярэдні перыяд забяспечанасці прадпрыемстваў заказамі – 3 месяцы.
Большасць рэспандэнтаў (88%) адзначаюць захаванне альбо рост колькасці работнікаў.
Вынікі апытання сведчаць аб імкненні прадпрыемстваў актыўна інвеставаць у сваё развіццё. Сярод напрамкаў выкарыстання капіталу лідзіруюць абнаўленне (79%) і пашырэнне (33%) вытворчых магутнасцяў. Для 18% прамысловых прадпрыемстваў значным было пытанне інвеставання ў рэсурсазберажэнне. У зніжэнне працоўных выдаткаў ўкладвалі 17% кампаній.
Прагнозная ацэнка змены агульнага эканамічнага становішча застаецца пазітыўнай. Большасць кіраўнікоў прагназуюць павелічэнне альбо захаванне попыту на выпускаемую прадукцыю (90%) і аб'ёмаў яе вытворчасці (85%), 36% рэспандэнтаў – рост прыбытку.

