Галоўная / Навiны

Лічбы і факты: рэалізацыя Ўказа № 92 надала магутны імпульс развіццю электратранспарта ў Беларусі

12/12

Ключавое дасягненне – інтэнсіўны рост выкарыстання электрамабіляў.

За час дзеяння дакумента колькасць зарэгістраваных «электрычак» павялічылася ў 538 разоў і на 1 снежня 2025-га дасягнула 46,8 тыс. У апошнія некалькі гадоў колькасць электрамабіляў штогод падвойваецца.

Другі важны вынік – дынамічнае развіццё зараднай інфраструктуры.

Агульная колькасць зарадных станцый у Беларусі дасягнула 1 940: гэта найбуйнейшая ў СНД сетка зарадных станцый.

Трэцяе – развіццё ўласнай вытворчасці.

Рост электратранспарту спрыяў стварэнню новых вытворчасцяў зарадных станцый. Усе вытворцы інвестуюць ва ўласную вытворчасць і арыентаваны на бесперапынны рост попыту на зарадныя станцыі;

Беларускімі прадпрыемствамі наладжаны выпуск электратранспарту: ААТ «МАЗ» і ААТ  «Белкамунмаш» – электробусаў, ААТ «Магілёўліфтмаш» – цягавых электрарухавікоў для камерцыйнага (у тым ліку грузавога) транспарту. ЗАТ «БелДжы» асвойваецца лінейка новых электрамабіляў і гібрыдаў у тым ліку з карпарацыяй Geely.

Чацвёртае – развіццё сферы паслуг, звязанай з выкарыстаннем электрамабіляў.

Сетка афіцыйных дылераў у Рэспубліцы Беларусь налічвае ўжо 10 кампаній. Арганізацыі забяспечваюць сэрвіс і тэхабслугоўванне электракараў, інвестуюць у сваё развіццё ў рамках франшызы ў абласных і райцэнтрах, актыўна займаюцца папулярызацыяй электратранспарту.

І пятае – рост спажывання электраэнергіі.

За апошнія гады аб'ём водпуску электраэнергіі электразарадным станцыям павялічыўся больш, чым у 15 разоў: з 3,8 млн.кВт·г у 2019 г. да 59,2 млн. кВт·г у 2025 г. (у параўнанні з 2024 г. – павелічэнне ў 2,3 разы). Гэта істотны ўклад у экалагічную бяспеку краіны і зніжэнне залежнасці ад вуглевадароднага паліва.