Галоўная / Навiны

Лічбы і факты: у 2023-м пададзена амаль 29 тыс. заявак аб пачатку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці ў паведамляльным парадку

23/01

Захоўваецца цікавасць дзелавой супольнасці да ўстаноўленага Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 года № 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва" паведамляльнаму парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці.

На канец 2023 года ў Беларусі пададзена больш за 28,8 тыс. адпаведных апавяшчэнняў, што на 4 тыс. больш, чым у 2022-м, і на 7 тыс. больш, чым у 2021 годзе.

Дадатную дынаміку дэманструюць усе рэгіёны краіны і сталіца.

Традыцыйна лідзіруючыя пазіцыі сярод "паведамляльных" відаў дзейнасці займаюць рознічны і аптовы гандаль, бытавыя і транспартныя паслугі.

Актыўна набіраюць папулярнасць грамадскае харчаванне і ІТ-паслугі.

Тэгі