Галоўная / Навiны

Марыя Мажынская: даступнасць і высокая якасць медыцынскай дапамогі ва ўсіх рэгіёнах краіны –найважнейшая задача дзяржпраграм

26/03

Пра гэта паведаміла сёння, 26 сакавіка 2026 г., намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская падчас пасяджэння пастаяннай Міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.

У цэнтры ўвагі камісіі – справаздача аб рэалізацыі дзяржпраграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека».

«Дзяржава інвесціравала значныя сродкі ў павышэнне даступнасці і якасці медыцынскіх паслуг ва ўсіх рэгіёнах краіны.

За пяць гадоў у раёнах уведзена ў эксплуатацыю 38 паліклінік, пабудавана і адрамантавана 100 лячэбных карпусоў (профільных аддзяленняў) бальніц. Створана 16 міжраённых цэнтраў для аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі.

Для патрэб арганізацый аховы здароўя актыўна закуплялася новае сучаснае абсталяванне (КТ, МРТ, ангіёграфы), а аўтапарк хуткай дапамогі папоўніла больш за 800 новых аўтамабіляў», – адзначыла Марыя Мажынская.

Таксама былі разгледжаны справаздачы па рэалізацыі дзяржаўных праграм «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў», «Забеспячэнне правапарадку», «Увекавечанне памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны», а таксама Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС на 2021 – 2025 гады.