Галоўная / Навiны

Марыя Мажынская: галоўная задача пяцігодкі-стварыць роўныя магчымасці для жыцця і працы ў кожным рэгіёне

27/11

Аб гэтым заявіла сёння, 27 лістапада 2025г., намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская прэзентуючы дэлегатам Усебеларускага народнага сходу Гродзенскай вобласці праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады.

Цэнтральным фрагментам выступлення намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства сталі планы дасягнення прыярытэту «Моцныя рэгіёны». У гэтай сувязі Марыя Мажынская пазначыла 2 ключавыя складнікі, закладзеныя ў праект праграмы-2030.

Першы – тэрыторыя развіваецца як гаспадарчы комплекс ўнутры канкрэтнай вобласці, залучаючы ў сацыяльна-эканамічныя працэсы ўсе населеныя пункты і рэсурсы. Тут некалькі задач.

«1. Павышэнне канкурэнтаздольнасці прамысловых комплексаў, галоўным чынам, за кошт інавацый.

2. Развіццё гарадоў-спадарожнікаў: яны павінны стаць падтрымкай горада-цэнтра ў выглядзе працоўнай сілы. 

3. Ўдасканаленне размяшчэння прадукцыйных сіл у рамках перспектыўных гаспадарчых комплексаў.

4. Стварэнне ў малых населеных пунктах камфортнага асяроддзя пражывання і працоўных месцаў.

5. Інтэграцыя сельскіх населеных пунктаў у агульную эканамічную сістэму бліжэйшых гарадоў.

Тры апошнія ўзаемазвязаныя адной мэтай-запаволіць міграцыю паміж рэгіёнамі, а таксама з вёскі ў горад», – патлумачыла намесніца міністра эканомікі.

Другi – асобныя кропкі росту ў кожнай вобласці.

Для Гродзеншчыны акцэнт – на развіцці 7 раёнаў Прынёманскага краю. Палова з іх мае прамысловую спецыялізацыю, яшчэ палова – развіваецца ў аграрным напрамку, а Лідскі раён – рэгіён 80+, для якога пастаўлена задача паскоранага развіцця.

«Іх аб'ядноўвае наяўнасць магутнага турыстычнага патэнцыялу. Маляўнічыя пейзажы беларускіх Мальдываў (крэйдавыя кар'еры), крамянёвыя шахты, унікальныя рэлігійныя і гістарычныя аб'екты, гастратуры і падзейныя мерапрыемствы – усё гэта Прынёманскі край.

Таму ў прыярытэце-інвестпраекты па развіцці інфраструктуры адпачынку, аб'ектаў грамадскага харчавання, спадарожных паслуг.

Не менш важна задзейнічаць індустрыяльны патэнцыял раёнаў для развіцця прамысловага турызму», – адзначыла Марыя Мажынская.

Для іншых тэрыторый – свае прыярытэты. Для Брэсцкай і Гомельскай абласцей – Прыпяцкае Палессе, для Віцебскай вобласці – Віцебскае паазер'е, у Магілёўскай – паўднёва-ўсходні рэгіён. У Мінскай вобласці такім пунктам росту стане Мінскі прамысловы пояс.

«Для кожнага рэгіёна задачы сфармуляваны індывідуальна. Але пры гэтым ацэнка іх развіцця стане комплекснай, і ў сукупнасці будзе адлюстроўвае ступень рэалізацыі мэты прыярытэту «моцныя рэгіёны» – стварыць роўныя магчымасці занятасці і якасці жыцця насельніцтва ў кожным рэгіёне», – падсумавала намеснік кіраўніка Міністэрства.