Галоўная / Навiны

Марыя Мажынская: карэкціроўка дзяржпраграм павінна быць сур'ёзна абгрунтавана

15/10

Сёння пад старшынствам намесніка міністра эканомікі Марыі Мажынскай адбылося пасяджэнне пастаяннай Міжведамаснай камісіі, на якім абмяркоўваліся магчымыя змены ў дзеючых дзяржаўных праграмах «Фізічная культура і спорт» і «Энергазберажэнне».

«Дзяржава паслядоўна падтрымлівае імкненне грамадзян да актыўнага ладу жыцця, інвестуючы ў будаўніцтва новых і мадэрнізацыю існуючых спартыўных аб'ектаў. Камісія гатовая ўхваліць прапановы па пераразмеркаванні фінансавання, калі яны спрыяюць развіццю інфраструктуры і папулярызацыі спорту сярод насельніцтва», – падкрэсліла Марыя Мажынская.

Як адзначыла намеснік кіраўніка Мінэканомікі, не менш важная стратэгічная задача – энергазберажэнне: «кожнае паспяхова рэалізаванае мерапрыемства ў гэтай сферы дазваляе істотна скараціць выдаткі і накіраваць вызваленыя рэсурсы на развіццё прадпрыемстваў, галін і эканомікі ў цэлым. Таму зніжэнне планкі патрабаванняў тут недапушчальна».

Камісія таксама надала асаблівую ўвагу новым пяцігадовым праграмам: «Навука для эканомікі і грамадства»,  «Экалогія», «Будаўніцтва жылля».

Праграма «Экалогія» арыентавана на зніжэнне негатыўнага ўздзеяння адходаў на навакольнае асяроддзе і максімальнае ўцягванне камунальных адходаў у гаспадарчы абарот. Яе мэта – захаваць прыроднае багацце краіны і перадаць будучым пакаленням Беларусь як квітнеючую краіну з унікальнай біяразнастайнасцю.

Праграма «Будаўніцтва жылля» нацэлена на паскоранае вырашэнне жыллёвых пытанняў ва ўсіх рэгіёнах краіны. Важна забяспечыць патрэбнасці грамадзян у жыллё розных спажывецкіх якасцяў і цэнавай даступнасці. Асноўны акцэнт – развіццё арэнднага і індывідуальнага жылля з сучаснай інжынернай і транспартнай інфраструктурай.