Галоўная / Навiны

Марыя Мажынская: кожная карэкціроўка дзяржпраграмы- крок да больш высокіх вынікаў

26/09

25-26 верасня 2025 г. пастаянная міжведамасная камісія па дзяржаўных праграмах пад старшынствам намесніка міністра эканомікі Марыі Мажынскай разглядала магчымасць карэкціроўкі шэрагу дзеючых дзяржпраграм, а таксама праекты дакументаў новай пяцігодкі.

На думку намесніка кіраўніка Міністэрства, аператыўнасць і зручнасць узаемадзеяння паміж дзяржавай, бізнесам і насельніцтвам –падмурак сучаснай эканомікі, арыентаванай на ўпэўнены рост.

«У цэнтры ўвагі – чалавек, яго праца, яго дабрабыт. Права на годны заробак павінна быць гарантавана ў кожным кутку краіны. Камісія гатовая ўхваліць змены, якія дадуць канкрэтны вынік у выглядзе новых працоўных месцаў у малых раёнах, сельскай мясцовасці, паляпшэнне ўмоў працы, пашырэнне занятасці моладзі, адраснай дапамогі грамадзянам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, і гэтак далей», – адзначыла Марыя Мажынская.

Асаблівая ўвага была ўдзелена новым праграмам пяцігадовага цыкла –  «Развіццё дэмаграфічнага патэнцыялу» і «Беларусь гасцінная».

 Дэмаграфічная стратэгія накіравана на падтрымку сем'яў пры нараджэнні і выхаванні дзяцей, а таксама на ўмацаванне духоўна-маральных каштоўнасцяў шлюбу і мацярынства. Мэта–перафарматаваць бягучыя трэнды, змяніць грамадскія ўстаноўкі, вярнуўшы павагу да сям'і як да апоры дзяржавы.

Праграма «Беларусь гасцінная» ставіць перад сабой амбіцыйныя задачы: развіццё ўязнога і ўнутранага турызму, лічбавізацыя галіны, фарміраванне вядомага нацыянальнага турыстычнага брэнда, заснаванага на багацці і самабытнасці беларускай культуры.