Галоўная / Навiны

Марыя Мажынская: Прыпяцкае Палессе трымае курс на сучасную эканоміку і высокую якасць жыцця

15/06

Развіццё 9 раёнаў Прыпяцкага Палесся - стратэгічная задача не толькі для Брэсцкай і Гомельскай абласцей, але і для ўсёй краіны.

Аб гэтым паведаміла намеснік Міністра эканомікі Марыя Мажынская падчас выязнога пасяджэння экспертна-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у г. Століне.

Намеснік міністра эканомікі расказала аб сістэмнай увазе да рэгіёну, выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця, задачах і перспектывах развіцця Прыпяцкага Палесся.

Марыя Мажынская таксама падрабязна спынілася на аператыўных выніках Праграмы развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся за 2025 год і бягучы перыяд 2026 года:

«Праграма ўключае больш за 400 мерапрыемстваў па трох ключавых блоках: «Эканоміка высокай якасці», «Рэгіён фізічнага і духоўнага дабрабыту», «Рэгіён для камфортнага жыцця».

Па ўсіх напрамках ёсць станоўчыя вынікі. У 2025 годзе завяршылі 57 мерапрыемстваў.

Так, у прамысловасці ў Ганцавіцкім раёне арганізавана біяфармацэўтычная вытворчасць, у Столінскім раёне праведзена тэхнічная мадэрнізацыя торфапрэса.

У сельскай гаспадарцы рэалізавана 12 мерапрыемстваў, закуплена 300 адзінак тэхнікі.

Актыўна рэалізуюцца мерапрыемствы ў адукацыі, ахове здароўя, культуры і спорце. У 2026 годзе прыступілі да ўзвядзення маштабнага аўтамабільнага маста праз р. Прыпяць, які злучыць Столінскі і Лунінецкі раёны і значна павысіць транспартную даступнасць і палепшыць камфортнасць пражывання жыхароў Палесся.

Набірае абароты развіццё турызму з улікам унікальнага і багатага прыроднага патэнцыялу рэгіёна.».

Акрамя таго, намеснік Міністра нагадала аб новых інструментах і даступных фінансавых механізмах для рэалізацыі мерапрыемстваў Праграмы. Сярод іх крэдытныя прадукты "Моцныя рэгіёны", "Турыстычны патэнцыял", "Тэхналагічная самадастатковасць".

"Сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць Прыпяцкае Палессе рэгіёнам з сучаснай эканомікай і высокай якасцю жыцця", - рэзюмавала Марыя Мажынская.