Марыя Мажынская: рэалізацыя дзяржпраграм павысіла ўзровень забяспечанасці жыллём і якасць жыцця людзей
Сёння пад кіраўніцтвам замміністра эканомікі Марыi Мажынскай міжведамасная камісія разглядала справаздачы аб рэалізацыі ў мінулым пяцігоддзі дзяржпраграм «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе», «Будаўніцтва жылля», «Беларускі лес», «Кіраванне дзяржаўнымі фінансамі і рэгуляванне фінансавага рынку».
Намеснiк Міністра адзначыла, што мерапрыемствы дзяржпраграм нацэлены на ключавое – рост якасці жыцця людзей.
«За пяць гадоў пабудавана каля 21,7 млн квадратных метраў жылля, у тым ліку з дзяржпадтрымкай – звыш 5,4 млн кв.м, арэнднага жылля – каля 1,3 млн кв. м. У выніку паказчык забяспечанасці насельніцтва жыллём дасягнуў 30,7 кв. м. на чалавека. Гэта ў 1,5 разы вышэй, чым тры дзесяцігоддзі таму, і адзін з самых высокіх вынікаў у СНД.
Але не толькі квадратныя метры вызначаюць камфорт жыцця. Не менш важны: чыстая вада, цяпло ў дамах, добраўпарадкаваныя дваровыя тэрыторыі. За гэты перыяд уведзены ў эксплуатацыю больш за 1000 станцый абезжалезвання, пабудавана 93 водазаборных свідравіны. Мадэрнізавана звыш 500 кацельняў, абноўлена больш за 1,9 тыс.км цеплавых сетак. Новае аблічча атрымалі парадку 10,8 тыс. прыдамавых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў.
За гэтымі лічбамі стаяць рэальныя станоўчыя змены ў жыцці беларусаў», - падкрэсліла намеснiк кіраўніка эканамічнага ведамства.

