Галоўная / Навiны

Марыя Мажынская: задача на бягучую пяцігодку-забяспечыць кіраваны ход рэалізацыі інвестпраектаў

05/03

Пра гэта заявіла сёння, 5 сакавіка 2026 г., намеснік Міністра эканомікі Марыя Мажынская, выступаючы з дакладам на пашыраным пасяджэнні калегіі Мінэканомікі.

Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства нагадала, што з пачатку года для ключавых прыярытэтаў пяцігоддзя ўкаранёны новыя фінансавыя інструменты («моцныя рэгіёны», «турыстычны патэнцыял», «тэхналагічная самадастатковасць») пад агульным «парасонавым» прадуктам «Рэгіянальная ініцыятыва».

Паводле ацэнкі Марыі Мажынскай, у цэлым дынаміка па праектах пазітыўная: у месяц паступае каля 50 заявак.

Сярод абласцей па адобраных праектах наперадзе Міншчына: у пераліках ужо 56 праектаў на 2,5 млрд.рублёў. 

Несумнеўным лідарам сярод рэгіёнаў з'яўляецца Бабруйск з 13 праектамі.

Яшчэ адзін паказальны прыклад – Пінск, дзе будзе рэалізавана 8 праектаў. Такой актыўнасці шмат у чым спрыяла будаўніцтва прамысловага парку.

У многіх рэгіёнах намечана ад 4 да 7 праектаў. Але пры гэтым у кожным трэцім раёне адпаведных ініцыятыў пакуль няма.

У сувязі з гэтым значны фрагмент свайго выступлення намеснік міністра эканомікі прысвяціла пытанням маніторынгу інвестпраектаў на кожным этапе іх жыццёвага цыкла: ад уключэння ў пералікі да ўводу аб'екта ў эксплуатацыю.

Марыя Мажынская пазначыла тры асноўныя прыярытэты сумеснай інвестыцыйнай працы абл-і райвыканкамаў, міністэрстваў, банкаў. 

Першы – высокая якасць праектнага напаўнення.

«У пералікі ўключана 218 праектаў, а паступіла 413 заявак. Гэта значыць, ўхваляецца кожная другая.

Заяўкі праходзяць сур'ёзны фільтр, у тым ліку, праз прызму якасных характарыстык – хуткаакупнасць, выкарыстанне айчыннай сыравіны з яё глыбокай перапрацоўкай, стварэнне прадукту з высокiм дабаўленым коштам, значнасць для рэгіёну і гэтак далей. Праекты, якія не адпавядаюць гэтым крытэрам, атрымліваюць адмову», – патлумачыла намесніца кіраўніка Міністэрства.

Другі – максімальная аператыўнасць крэдытнага суправаджэння.

«Тут ключавое – давесці кліента да банка, каб хутка атрымаць фінансавыя рэсурсы і прыступіць да актыўнай стадыі рэалізацыі.

Таму ў гэтым годзе для дысцыплінавання і выканання пастаўленых Урадам задач ўвялі абмежаванне – не больш за 6 месяцаў для звароту ў банкі. Далей – выключэнне з пула», – адзначыла Марыя Мажынская.

І трэці, – поўная выбарка сродкаў.

«Мы не можам дапусціць, каб выдзеленыя мэтавыя рэсурсы «віселі». Яны закліканы працаваць кожны дзень.

Банкам і банку развіцця неабходна дэталёва апускацца ў ход рэалізацыі праектаў, у тэхналагічныя этапы. Там, дзе трэба, дапамагаць з правядзеннем плацяжоў, з пытаннямі закупак, пошукам контрагентаў, задзейнічаючы свае замежныя прадстаўніцтвы, выбудаваныя адносіны з замежнымі банкамі», – падкрэсліла намеснік Міністра эканомікі.