Мінэканомікі аб'яўляе пра старт конкурсу «Бізнэсмама»
Міністэрства эканомікі сумесна з Беларускім саюзам жанчын і ААТ «Белінвестбанк» пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны аб'яўляе аб старце конкурсу на лепшую бізнес-ідэю, бізнес-праект «Бізнэсмама».
Мэта конкурсу – папулярызацыя прадпрымальніцкай дзейнасці беларусак, падтрымка праектаў, накіраваных на развіццё жаночага бізнесу, садзейнічанне фарміраванню ў жанчын неабходных кампетэнцый і ведаў для арганізацыі ўласнай справы.
Удзельнік
Конкурс праводзіцца сярод жанчын, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3-х гадоў. Кожная ўдзельніца можа прадставіць толькі адну працу. Тэматыка бізнес-ідэй і бізнес-праектаў не абмежаваная.
Этапы конкурсу
1 этап – адбор заявак-праводзіцца завочна з 3 красавіка па 3 жніўня 2026 года;
2 этап – прэзентацыя работ-праводзіцца ў афлайн-фармаце з 4 жніўня па 1 кастрычніка 2026 г.
3 этап – падвядзенне вынікаў-праводзіцца з 2 па 14 кастрычніка 2026 г.
Прыз
Пераможцамі конкурсу прызнаюцца тры ўдзельніцы, якія ўзнагароджваюцца дыпломамі Мінэканомікі і адмысловымі падарункамі ад партнёраў конкурсу. Конкурсныя работы якіх заслужылі асаблівую ўвагу, па рашэнні экспертнай камісіі могуць быць адзначаны заахвочвальнымі падарункамі ад арганізатараў і партнёраў конкурсу.
Падрабязная інфармацыя пра конкурс:
Запрашаем самых ініцыятыўных і творчых «бізнес-мам» да ўдзелу і жадаем поспеху!

