Галоўная / Навiны

Мінэканомікі аб'яўляе пра старт конкурсу «Падтрымка моладзевай ініцыятывы»

14/09

Міністэрства эканомікі сумесна з ААТ «ААБ Беларусбанк» і ТАА «АСБ Кансалт» пры партнёрстве ТАА «Марк Фармэль» аб'яўляе аб старце конкурсу на лепшую бізнес-ідэю, бізнес-праект «Падтрымка моладзевай ініцыятывы».

Мэта конкурсу – папулярызацыя прадпрымальніцкай дзейнасці сярод моладзі, выяўленне і заахвочванне творчых, ініцыятыўных студэнтаў, павышэнне ўзроўню прафесійнай арыентацыі моладзі.

Удзельнікi

Конкурс праводзіцца сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь дзённай формы навучання, якія дасягнулі паўналетняга ўзросту. Удзел у конкурсе бясплатны. Тэматыка бізнес-праектаў і бізнес-ідэй не абмежаваная.

Этапы

1-ы этап – падача заявак і конкурсных работ праходзіць з 21 верасня па 16 кастрычніка 2026 года,

2-гі этап – прэзентацыя конкурснай работы – праводзіцца з 2 лістапада па 9 лістапада 2026 года,

3-ці этап – падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў-адбудзецца з 10 па 16 лістапада 2026 года.

Прызы

Пераможцамі конкурсу прызнаюцца па адным удзельніку ад кожнай вобласці і г. Мінска. Яны будуць узнагароджаны дыпломамі, спецыяльнымі падарункамі ад партнёра конкурсу і сертыфікатам на 1 000 беларускіх рублёў.

Больш падрабязна аб парадку правядзення конкурсу – на сайце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.