Галоўная / Навiны

Мінэканомікі запрасіла экспертаў і прадстаўнікоў бізнесу для ўдзелу ў распрацоўцы праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021-2025гг.

25/05

Мінэканомікі працягвае працу па ўключэнню шырокага кола зацікаўленых у працэс распрацоўкі ключавога дакумента развіцця краіны на будучую пяцігодку - праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады.

Загадам Міністра эканомікі ад 22 мая 2020г №49 зацверджаны  10 рабочых груп па асноўных напрамках. У іх склад уключаны прадстаўнікі дзяржорганаў, бізнесу, банкаўскай сферы, навуковых і адукацыйных колаў, профільныя эксперты грамадзянскай супольнасці. У іх ліку дырэктар Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў ім. прафесара Куняўскага Жанна Тарасевіч, Першы віцэ-старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў Віктар Маргелаў, дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў «BEROC» Павел Данейка, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра эканамічных даследаванняў «BEROC» Дзмiтрый Крук, намеснік дырэктара Адукацыйнага Цэнтра «100 балаў» Яўген Левянт, намеснік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Георгій Грыц, і інш.

Плануецца, што ў ходзе пасяджэнняў рабочых груп будуць вызначаны мэта, прыярытэты, меры, механізмы і індыкатары, увязаныя з мэтамі ўстойлівага развіцця, для дасягнення пастаўленых задач па кожнаму напрамку. Усе абмеркаваннi і напрацоўкі стануць асновай для будучага праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады.

Як раней адзначаў Аляксандр Чарвякоў у інтэрв'ю газеце «Рэспублiка», Мінэканомікі адаптаваўся алгарытм працы над праектам Праграмы на наступную пяцігодку, для таго каб у новых умовах кансалідаваць лепшыя кампетэнцыі для ўмацавання эканомікі і суверэнітэту краіны.

«Раней меркавалася, што адна вялікая працоўная група будзе разглядаць практычна ўсе пытанні, аднак сёння на ўзроўні Мінэканомікі мы стварылі па кожнаму напрамку спецыялізаваныя падгрупы, у склад якіх увайшлі эксперты ў строга вызначаных абласцях», - падкрэсліў Міністр эканомікі.

Больш падрабязна аб гэтым чытайце  тут.

Тэгі