Галоўная / Навiны

Міністэрства эканомікі падпісала мемарандум аб узаемаразуменні з Мінкамерцыі Кітая

04/05

30 красавіка 2020 г. падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам камерцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі аб сумесным даследаванні мэтазгоднасці заключэння Пагаднення аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый паміж Беларуссю і Кітаем.

Мемарандумам вызначаны канкрэтныя тэрміны падрыхтоўчага працэсу па заключэнні Пагаднення аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый паміж двума краінамі. Супрацоўніцтва бакоў па падрыхтоўцы названага Пагаднення накіравана на рэалізацыю дамоўленасцей Кіраўнікоў Беларусі і Кітая аб паглыбленні інвестыцыйнага супрацоўніцтва з акцэнтам на прамыя інвестыцыі і спалучэнне вытворчых патэнцыялаў дзвюх краін, а таксама павелічэнне і збалансаванасць двухбаковага гандлю.

Тэгі