Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Уладзіміра Мікалаевіча Шымава ў сувязі з яго смерцю
На 78 м годзе жыцця пайшоў з жыцця наш калега, былы міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь, доктар эканамічных навук, прафесар, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Мікалаевіч Шымаў.
Жыццёвы і прафесійны шлях Уладзіміра Мікалаевіча быў прысвечаны служэнню краіне. Скончыўшы ў 1972 годзе Маскоўскі дзяржаўны універсітэт імя М.У. Ламаносава, ён працягнуў навуковую падрыхтоўку ў аспірантуры Савета па вывучэнні прадукцыйных сіл пры Дзяржплане СССР. Яго далейшы працоўны шлях быў звязаны з навуковымі ўстановамі краіны: навукова даследчым інстытутам эканомікі і эканоміка матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР, Гомельскім кааператыўным інстытутам, НДЭІ Мінэканомікі. Уладзімір Мікалаевіч-аўтар больш за 200 навуковых і метадычных работ.
Узначальваючы з 1996 па 2002 гады Міністэрства эканомікі, Уладзімір Мікалаевіч стаяў ля вытокаў стварэння беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай эканомікі, падрыхтоўкі і рэалізацыі комплексных стратэгічных дакументаў, якія садзейнічалі выхаду эканомікі маладой суверэннай дзяржавы на траекторыю ўстойлівага росту.
Асаблівага прызнання заслугоўвае педагагічны талент Уладзіміра Мікалаевіча, які выхаваў у сценах Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта плеяду высокакваліфікаваных спецыялістаў для эканомікі краіны.
Высокі прафесіяналізм Уладзіміра Мікалаевіча адзначаны шматлікімі дзяржаўнымі ўзнагародамі: ордэнам Пашаны, ордэнам Айчыны III ступені, падзякамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі Савета міністраў, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі і іншых.
Светлая памяць пра выдатнага вучонага, дзяржаўнага дзеяча і настаўніка назаўсёды захаваецца ў сэрцах калег, вучняў і ўсіх, хто ведаў Уладзіміра Мікалаевіча Шымава.

