Галоўная / Навiны

На ГКС пры Мінэканомікі разгледзелі прапановы па развіцці механізму маркіроўкі тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі

27/11

Сёння, 27 лістапада 2026 года, пад кіраўніцтвам першага намесніка міністра эканомікі Івана Вежнаўца адбылося пашыранае пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінэканомікі і рабочай групы па пытаннях індывідуальных прадпрымальнікаў пры ГКС.

Удзел у пасяджэнні, акрамя членаў ГКС і рабочай групы, прынялі прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрства па падатках і зборах, канцэрна «Беллегпрам», Белкаапсаюза, а таксама вытворчага бізнесу.

Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства быў прадстаўлены праект пастановы Савета Міністраў «О подлежащих маркировке товаров и определении стоимости». Прадстаўнікі МПЗ у сваім выступленні агучылі ключавыя навацыі гэтага дакумента. 

У фармаце адкрытай дыскусіі адбылося канструктыўнае абмеркаванне парадку дня: прадпрымальнікі атрымалі неабходныя тлумачэнні з боку прадстаўнікоў дзяржорганаў і выказалі свае прапановы, якія будуць дэталёва разгледжаны пры далейшай працы над праектам НПА.