На «інфармацыйнай гадзіне» ў Мінэканомікі казалі пра каштоўнасць адзінства, міру і стварэння
18/09
Сёння ў рамках марафона мерапрыемстваў да Дня народнага адзінства ў госці ў Мінэканомікі прыйшоў дэпутат Мінгарсавета, палітычны аглядальнік тэлеканала "СТБ" Яўген Пуставой.
На сустрэчы калектыву Міністэрства з экспертам шмат гаварылася пра выпрабаванні, якія беларусы змаглі пераадолець дзякуючы сваёй згуртаванасці, любові да роднай зямлі, неабходнасці беражліва захоўваць гістарычную памяць, разам стваральнай працай памнажаць дасягненні старэйшых пакаленняў.
Менавіта гэтыя пасылы знайшлі сваё фундаментальнае ўвасабленне ў свяце, якое на тыдні адзначала ўся краіна.