Прадпрымальнікі і чыноўнікі правялі сумесны суботнік
27 мая 2017 года ў аграгарадку Калодзішчы адбылася працоўная акцыя па ўпарадкаванню тэрыторыі, прымеркаваная да памятнай для беларускага прадпрымальніцтва даце – прыняццю закона “Аб прадпрымальніцтве ў Рэспубліцы Беларусь”.
У акцыі ўзялі ўдзел намеснік Міністра эканомікі Павел Уцюпін, дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Пётр Арушаньянц, прадстаўнікі Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку, намеснік старшыні Савета Сяргей Навіцкі, кіраўнікі бізнес-асацыяцый – Уладзімір Карагін, Лідзія Коваль, Віктар Маргелаў, Аляксандр Калінін, Жанна Тарасюк, Анатоль Харлап, Георгій Бадзей, Аляксандр Швец, вядомыя прадпрымальнікі, прадстаўнікі інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва, навуковай супольнасці.
Традыцыя правядзення сумесных працоўных акцый бізнеса і чыноўнікаў зарадзілася ў 2016 годзе, калі падобным чынам была адзначана юбілейная дата – 25-годдзе прыняцця закона “Аб прадпрымальніцтве ў Рэспубліцы Беларусь”. Акцыя 2016 года адбылася ў Палаца-паркавым комплексе Чапскіх (в. Прылукі, Мінскі раён).
Да моманту прыняцца закона ад 28 мая 1991 года №813-XII “Аб прадпрымальніцтве ў Рэспубліцы Беларусь” у выніку працэсаў, якія праходзілі ў апошнія гады існавання СССР і атрымалі назву “паскарэнне” і “перабудова”, прадпрымальніцтва ў Беларусі ўжо фактычна існавала некалькі год. Закон жа ўпершыню ў нашай найноўшай гісторыі вызначыў прававыя і эканамічныя асновы прадпрымальніцтва, даў азначэнне самому тэрміну, апісаў правы і абавязкі прадпрымальнікаў, іх узаемную з дзяржавай адказнасць і гарантыі, якія дзяржава прадастаўляла на той момант бізнесу.

