Галоўная / Навiны

Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

08/08
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у нарадзе па праекце Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Об организации скоростного пассажирского железнодорожного сообщения» у намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоля Сівака
  • пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара ў Мінэканомікі праведзена рабочая сустрэча з галіновымі органамі дзяржаўнага кіравання па пытанні выпрацоўкі ўзгодненай пазіцыі па праекце прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026 г.
  • намеснік міністра эканомікі Кірыл Машарскі прадставіў Мінэканомікі на пасяджэнні калегіі Міністэрства транспарту і камунікацый па пытанні «Аб прымаемых мерах па забеспячэнні прыбытковай працы Дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка»
  • намеснік міністра эканомікі Кірыл Машарскі прыняў удзел у пасяджэннях падгруп, якія разглядаюць адміністрацыйныя працэдуры ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання і адміністрацыйныя працэдуры ў дачыненні да грамадзян, рабочай групы па выпрацоўцы новых падыходаў да рэгулявання гаспадарчай дзейнасці
  • пад кіраўніцтвам намесніка міністра эканомікі Кірыла Машарскага адбылося пасяджэнне Рабочай групы па пытаннях рэгістрацыі і дзейнасці суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва пры ГКС па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінэканомікі
  • дырэктар Дэпартамента санацыі і банкруцтву Юрый Тараканаў пракаментаваў дынаміку спраў аб неплацежаздольнасці ў першым паўгоддзі 2025 года
  • начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Уладзімір Лабанаў прыняў удзел у нарадзе, арганізаванай ЕЭК, па пытанні развіцця тэхналагічнага і кааперацыйнага патэнцыялаў дзяржаў-членаў ЕАЭС 
  • начальнік упраўлення па санацыі і банкруцтву па г. Мінску і Мінскай вобласці Андрэй Гапановіч прыняў удзел у выязным пасяджэнні Эканамічнага суда Мінскай вобласці, якое праходзіла на пляцоўцы ТАА «Салеа» - кіруючая кампанія холдынгу» (г.Дзяржынск).