Галоўная / Навiны

Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

29/08
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прадставіў Мінэканомікі на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы па пытаннях эфектыўнасці сістэмы гандлёвага абслугоўвання 
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар наведаў з рабочай паездкай Мінскую вобласць: сустрэўся з працоўным калектывам УП «Наносы отдых» Мядзельскага раёна, наведаў Нарачанскі вытворчы ўчастак Мінскага малочнага завода, Вілейскую мэблевую фабрыку і ААТ «Зеніт-БелОМА», азнаёміўся з рэалізацыяй планаў па тэхналагічным абнаўленні прадпрыемстваў
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у пасяджэнні назіральнага савета ААТ  «Нафтан»
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар падчас урачыстага мерапрыемства пасвячэння ў прафесію ўручыў пасведчанні маладым спецыялістам, якія прыйшлі на першае месца працы ў Мінэканомікі
  • Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец прадставіў Мінэканомікі на пасяджэнні Мінгарвыканкама, дзе абмяркоўвалася выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця сталіцы за 6 месяцаў 2025 года
  • Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец і начальнік сектара сярэднетэхналагічных галін прамысловасці Галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Вольга Сакалоўская прынялі ўдзел у рабочай сустрэчы на пляцоўцы ААТ «Белшына», дзе разгледзелі асобныя пытанні фінансава-гаспадарчай дзейнасці Таварыства
  •  намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская выступіла з дакладам аб ходзе распрацоўкі праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады на пасяджэнні міжсектаральнай групы па эканамічных пытаннях Савета па ўстойлівым развіцці  
  • намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская ў рамках рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць прыняла ўдзел у абмеркаванні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці на пляцоўцы Лідскага райвыканкама, наведала шэраг прадпрыемстваў рэгіёну, а таксама прыняла ўдзел у пасяджэнні Воранаўскага райвыканкама аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першае паўгоддзе, выкананні яго бюджэту і гатоўнасці ўстановы адукацыі да пачатку навучальнага года
  • намеснік міністра Кірыл Машарскі правёў рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі Міністэрства транспарту і камунікацый і транспартнай інспекцыі па асобных пытаннях развіцця транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
  • намеснік міністра эканомікі Кірыл Машарскі прадставіў Мінэканомікі на ўрачыстым мерапрыемстве ў гонар 65-годдзя з дня заснавання сістэмы аховы навакольнага асяроддзя Беларусі
  • намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтву Руслан Неверавіч прыняў удзел у круглым стале з удзелам маладых прадпрымальнікаў з Расіі, які праходзіў на пляцоўцы гандлёвага прадстаўніцтва Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь
  • начальнік галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Мінэканомікі Алена Васілеўская прыняла ўдзел у пасяджэнні Рэспубліканскай камісіі па кантролі за ажыццяўленнем разлікаў за прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію пад старшынствам намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Віктара Каранкевіча
  • намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Таццяна Чорная прыняла ўдзел у нарадзе, арганізаванай ЕЭК, па абмеркаванні новых падыходаў па фарміраванні вынікаў рэалізацыі Асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў ЕАЭС
  • апублікаваны каментар начальніка Гродзенскага аддзела па санацыі і банкруцтве Вольгі Скорупской аб выніках працы па фiназдараўленню праблемных арганізацый рэгіёну ў 1-м паўгоддзі
  • на сайце Мінэканомікі апублікавана аб'ява аб старце конкурсу  «Падтрымка моладзевай ініцыятывы»
  • у рубрыцы «лічбы і факты» агучаны звесткі аб ключавых выніках працы рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон і індустрыяльнага парка «Вялікі камень»
  • апублікаваны на сайце каментар да Пастановы Міністэрства эканомікі ад 21 жніўня 2025 г. № 21, якім былі актуалізаваны рэкамендацыі па распрацоўцы гадавых бізнес-планаў развіцця камерцыйных арганізацый.