Галоўная / Навiны

Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

12/12

Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у чарговым пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні сёмага Усебеларускага народнага сходу пад старшынствам Прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына

ад імя Урада Рэспублікі Беларусь на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2025 г. № 705 Міністр эканомікі Юрый Чабатар падпісаў беларуска-кітайскае міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне развіцця

Міністр эканомікі Юрый Чабатар на з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і пасяджэнні Саюза некамерцыйных арганізацый «Канфедэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў)» прадставіў праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады

Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец правёў сустрэчу з супрацоўнікамі Мінэканомікі, уключанымі ў перспектыўны кадравы рэзерв

Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец правёў рабочыя сустрэчы з кіраўнікамі галіновых ведамстваў па разглядзе папярэдніх вынікаў работы прамысловага комплексу за 2025 год і ацэнкі яго працы ў 1 квартале 2026 года

Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Анастасія Колік прынялі ўдзел у пасяджэнні Камісіі па пытаннях прамысловай палітыкі

намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская ў рамках рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць наведала ААТ «Чырвоны мазыранін», пагутарыла на вытворчасці з работнікамі прадпрыемства, азнаёмілася з ходам рэалізацыі інвестыцыйных праектаў ААТ «Беларускабель» і ГП «Мазырскія малочныя прадукты»

намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская падчас ток-шоу «По существу» тэлеканала «СТВ» распавяла аб запланаваных мерапрыемствах па дасягненні прыярытэту праграмы новай пяцігодкі «Моцныя рэгіёны»

намеснік Міністра эканомікі Марыя Мажинская пракаментавала «Белта» як ўдасканальваецца заканадаўства ў сферы будаўніцтва для рэалізацыі задач рэгіянальнага развіцця, прадугледжаных праграмай новай пяцігодкі

намеснік Міністра эканомікі Алена Болигатова прадставіла праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026 – 2030 гады на пасяджэнні Савета па ўстойліваму развіццю

намеснік Міністра эканомікі Алена Болигатова у інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала «АНТ» распавяла аб падыходах да развіцця турыстычнай галіны ў новай пяцігодцы

пад кіраўніцтвам намесніка міністра эканомікі Алесі Абраменка адбылося пасяджэнне беларускіх частак рабочых груп па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з Уладзімірскай вобласцю і Рэспублікай Саха (Якуція) Расійскай Федэрацыі

 намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка ў складзе ўрадавай дэлегацыі на чале з Прэм'ер-міністрам Аляксандрам Турчыным удзельнічала ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў г. Масква

намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка правяла рабочую сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандрам Чарвяковым па абмеркаванні далейшага ўзаемадзеяння па рэалізацыі паслужліва-інвестыцыйнага пагаднення паміж Беларуссю і Кітаем

намеснік міністра Кірыл Машарскі прыняў удзел у пагаджальнай нарадзе па праекце дзяржаўнай праграмы «Устойлівая энергетыка і энергаэфектыўнасць» на 2026 – 2030 гады пад старшынствам Міністра энергетыкі Дзяніса Мароза

намеснік міністра Кірыл Машарскі і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Мінэканомікі Марыя Фларану прынялі ўдзел у пагаджальнай нарадзе па праектах планаў мерапрыемстваў у сферы атамнай энергетыкі пад кіраўніцтвам міністра энергетыкі Дзяніса Мароза

намеснік міністра эканомікі Кірыл Машарскі ўдзельнічаў у канферэнцыі «Сінэргія наватарства маладых і вопыту «срэбнага» пакалення як рэсурс устойлівага развіцця», арганізаванай бізнес саюзам прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара м. с. Куняўскага пры падтрымцы ЮНІСЕФ

начальнік галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай і будаўнічай дзейнасці Мінэканомікі Дзмітрый Клімянкоў у інтэрв'ю праграме «Сфера інтарэсаў» распавёў аб фарміраванні пула праектаў «Рэгіянальнай ініцыятывы»

начальнік упраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Мінэканомікі Сяргей Лях удзельнічаў у азнаямленчым мерапрыемстве па прэзентацыі вопыту стварэння рабатызаваных праграмна-апаратных комплексаў на рудніку ААТ «Беларуськалій» і ААТ «ЛМЗ» універсал», арганізаваным рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій ТАА «Ніва-матор» у г. Салігорску

 прадстаўнікі Дэпартамента па санацыі і банкруцтвк выступілі з лекцыямі на семінары «Актуальныя пытанні заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці» якi праходзіў на пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі

супрацоўнікі Мінэканомікі прынялі ўдзел у 3-м Мінскім міжнародным форуме маладых дзяржслужачых

кансультант упраўлення эканомікі інфраструктурных галін галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Мінэканомікі Канстанцін Стром прыняў удзел у семінары, арганізаваным Дэпартаментам па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту, па тэме «Энергааўдыт у Беларусі: практыка, метадалогія і стратэгічныя перспектывы»

апублікавана на сайце інфармацыя да Ўказа Прэзідэнта ад 11 снежня 2025г. № 428, якім уносяцца змены ва ўказ № 92 ад 12 сакавіка 2020 года «О стимулировании использования электромобилей»

у рубрыцы «Беларусы ў ЕЭК: прафесійна аб інтэграцыі» апублікавана інтэрв'ю намесніка дырэктара Дэпартамента функцыянавання ўнутраных рынкаў ЕЭК Таццяны Бранцэвіч.