Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня
16/01
- Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Кірыла Машарскага на пасаду дырэктара Нацыянальнага агенцтва па турызме
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар уручыў Ганаровую грамату Міністэрства эканомікі Кірылу Машарскаму і пажадаў яму поспехаў на новай пасадзе
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у рабочай паездцы Прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына на ААТ «Нафтан»
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар у рамках рабочай паездкі ў Браслаўскі раён Віцебскай вобласці сустрэўся з супрацоўнікамі філіяла «Браслаўрыба» ААТ «Глыбоцкі МКК» і прыняў удзел у сустрэчы з прадстаўнікамі турыстычнай індустрыі, якая праходзіла на пляцоўцы ДПУ «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар прадставіў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу праект Закона «Об изменении законов по вопросам физической культуры, спорта и туризма»
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар у эфіры перадачы «Эканамічнае асяроддзе» на «Першым інфармацыйным» падзяліўся меркаваннем аб тым, як спрацавала эканоміка Беларусі за мінулую пяцігодку і чым быў знамянальны 2025-ы
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» наведаў ДУ «Лагойскі сацыяльны пансіянат «Надзейны бераг»
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у пасяджэнні назіральнага савета ААТ «МАЗ»
- намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведала Мінскі гарадскі дзіцячы сацыяльны пансіянат «Сонечны»: уручыла дзецям падарункі і прыняла ўдзел у святочным ранішніку
- намеснік міністра эканомікі Алена Балігатава ў інтэрв'ю праграме «Наша раніца» тэлеканала «АНТ» распавяла аб ключавых дасягненнях мінулай пяцігодкі і падзялілася меркаваннем за кошт чаго эканоміка краіны будзе расці ў 2026-м і ў новай пяцігодцы
- у рамках «інфармацыйнай гадзіны» з кіраўніком Цэнтра аналізу грамадзянскіх Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў «Народная пяцігодка» Кацярынай Рэчыц супрацоўнікі Міністэрства разглядалі самыя цікавыя тэзісы праграмнага выступлення Прэзідэнта на пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу
- супрацоўнікі Мінэканомікі сталі гасцямі каляднага балю «Карункі срэбнага ўзросту»
- у Мінэканомікі была арганізавана міні-выстава навагодніх цацак, прымеркаваная да старога Новага года
- размешчаны на сайце каментар да пастановы Мінэканомікі ад 5 студзеня 2026 г. №1.

