Галоўная / Навiны

Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

23/01
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар у «Актуальным інтэрв'ю» «Першаму інфармацыйнаму» падзяліўся меркаваннем аб ключавых дасягненнях 2025-га і распавёў аб перспектыўных планах на 2026-ы
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у пасяджэнні назіральнага савета АСБ «Беларусьбанк»
  • намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская прадставіла Мінэканомікі на сходзе навуковай грамадскасці, прысвечаным Дню беларускай навукі
  • намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка ў эфіры перадачы «Эканамічнае асяроддзе» на «Першым інфармацыйным» падзялілася меркаваннем аб ключавых дасягненнях у гандлёва-эканамічным, інвестыцыйным і гуманітарным супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі і перспектывах умацавання ўзаемадзеяння нашых краін
  • вынесены на грамадскае абмеркаванне праект закона «Об изменении закона Республики Беларусь «О лицензировании»
  • размешчана на сайце Мінэканомікі інфармацыя аб дынаміцы і ключавых дасягненнях у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны ў студзені-снежні 2025 г.
  • апублікаваны дадзеныя аб выніках прававога маніторынгу Закона «О хозяйственных обществах»
  • апублікаваны ў сацсетках Мінэканомікі звесткі аб колькасці праектаў пула «Рэгіянальнай ініцыятывы» па стане на 1 студзеня 2026 г.