Галоўная / Навiны

Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

30/01

·        Міністр эканомікі Юрый Чабатар прадставіў Мінэканомікі на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай

·         Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у рабочай паездцы Прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына на ААТ «МАЗ»

·         Міністр эканомікі Юрый Чабатар павіншаваў кіраўніцтва і прафесарска-выкладчыцкі склад Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з 35-годдзем з дня яе заснавання

·        намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская выступіла з лекцыяй у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь перад слухачамі спецыяльнай праграмы павышэння кваліфікацыі «Актуальныя пытанні эканамічнага, палітычнага і сацыяльнага развіцця рэгіёнаў» для кіраўнікоў раённых, гарадскіх выканкамаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах

·        намеснік міністра эканомікі Алена Балігатава прымала ўдзел у пашыраным пасяджэнні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

·        намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка прадставіла Мінэканомікі на першым у бягучым годзе пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ў г. Масква

·        начальнік галоўнага ўпраўлення стратэгічнага развіцця і міжнароднага супрацоўніцтва Арцём Каваленка распавёў «Першаму інфармацыйнаму» аб існуючых ільготах і механізмах падтрымкі інвестпраектаў у сферы турызму

·        начальнік упраўлення падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Дэпартамента па прадпрымальніцтву Ганна Ярук прыняла ўдзел і выступіла на семінары для суб'ектаў МСП на тэму «Меры дзяржаўнай падтрымкі суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці», які праходзіў на пляцоўцы Цэнтра прыцягнення Igrow

·        супрацоўнікі Мінэканомікі ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня беларускай навукі, наведалі Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі

·        у чарговым выпуску рубрыкі  «Беларусы ў ЕЭК: прафесійна аб інтэграцыі» намеснік дырэктара Дэпартамента інфармацыйных тэхналогій ЕЭК Рафаэль Нардзінаў распавёў аб дасягненнях і перспектывах развіцця цыфравізацыі ў ЕАЭС

·        апублікаваны вынікі кан'юнктурнага апытання кіраўнікоў прампрадпрыемстваў, праведзенага НДЭІ Мінэканомікі ў студзені.