Галоўная / Навiны

Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

13/02
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел і выступіў з дакладам на форуме  «Тэхналагічны суверэнітэт: ІТ-рэсурс для прамысловасці»
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар наведаў з рабочай паездкай Брэсцкую вобласць: сустрэўся з працоўным калектывам Івацэвіцкага філіяла ААТ «Экран», азнаёміўся з рэалізацыяй інвестпраектаў у шэрагу прадпрыемстваў Івацэвіцкага і Баранавіцкага раёнаў, вывучыў на месцы ход будаўніцтва інфраструктуры індустрыяльнага парку «Бурштын»
  • дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтву Юрый Тараканаў пракаментаваў вынікі аналізу прымянення працэдур неплацежаздольнасці і Банкруцтва па выніках 2025 года
  • начальнік галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай і будаўнічай дзейнасці Міністэрства эканомікі Дзмітрый Клімянкоў пракаментаваў газеце «Рэспубліка» папярэднія вынікі рэалізацыі ініцыятывы «Адзін раён - адзін праект»
  • намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Мінэканомікі Марыя Фларану прыняла ўдзел у пасяджэнні выніковай калегіі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь з удзелам намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоля Сівака
  • размешчана інфармацыя да Пастановы Міністэрства эканомікі ад 22 студзеня 2026 г. № 2, якой зацверджаны новыя формы дакументаў для атрымальнікаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі
  • апублікаваны каментар да пастановы Мінэканомікі, Мінфіна і Мінбудархітэктуры ад 30 студзеня 2026 г. № 6/8/7, якой унесены асобныя змены ў парадак налічэння амартызацыі асноўных сродкаў.