Галоўная / Навiны

Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

20/03
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у пасяджэнні праўлення Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар у рамках рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць правёў сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці Бешанковіцкага раёна і з працоўным калектывам НВП «Белкатламаш», а таксама азнаёміўся з вынікамі рэалізацыі інвестпраекта ТАА «Лукомльскі кансервавы завод»  па вытворчасці рыбнай прадукцыі
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прадставіў Мінэканомікі на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання пераможцаў конкурсу «Iмпартазамяшчэнне»: выступіў з прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства і распавёў журналістам «на палях» цырымоніі аб значэнні папулярызацыі вопыту лепшых з лепшых у імпартазамяшчэнні
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у пасяджэнні назіральнага савета ААТ  «Нафтан»
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар у інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала «АНТ» пазначыў ключавыя дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця, якія сталі магчымымі дзякуючы прыняццю Асноўнага закона Рэспублікі Беларусь  
  • апублікавана на сайце віншаванне міністра эканомікі Юрыя Чабатара З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
  • Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец прыняў удзел у пасяджэнні савета канцэрна «Беллегпрам» пад кіраўніцтвам намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Віктара Каранкевіча, падчас якога былі разгледжаны вынікі работы прадпрыемстваў канцэрна ў 2025 годзе і пастаўлены задачы на 2026 год
  • Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец прыняў удзел і выступіў з прывітальным словам на выніковай канферэнцыі праекта «Садзейнічанне ўкараненню тэхналогій чацвёртай прамысловай рэвалюцыі ў Магілёўскай вобласці Беларусі»
  • Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец, начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Уладзімір Лабанаў і начальнік упраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Сяргей Лях наведалі ДНУ «Аб'яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі», дзе азнаёміліся з яго бягучай дзейнасцю і перспектывамі далейшага развіцця
  • намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская выступіла на інфастрыме ў Мінскай гарадской ратушы на тэму «Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры»
  • пад старшынствам намесніка міністра эканомікі Марыі Мажынскай адбылося пасяджэнне пастаяннай Міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах 
  • у Мінэканомікі ў рамках адзінага дня інфармавання адбыўся выступ аналітыка Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Валянціна Невара на тэму «Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры»
  • апублікаваная інфармацыя да Закона Рэспублікі Беларусь «Об изменении законов по вопросам регулирования гражданского судопроизводства и гражданских правоотношений»
  • размешчаны каментар аб дынаміцы асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў студзені-лютым 2026-га
  • апублікаваная інфармацыя аб пераможцах рэспубліканскага конкурсу бізнес-праектаў  «Практыка росту»
  • размешчаны дадзеныя аб колькасці і выніках працы суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі МСП у 2025-м
  • апублікавана аб'ява аб правядзенні чарговага конкурсу інвестпраектаў Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.