Галоўная / Навiны

Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

27/03
  • Дэлегацыя супрацоўнікаў Мінэканомікі, НДЭІ Мінэканомікі і НАІП на чале з Міністрам эканомікі Юрыем Чабатаром прыняла ўдзел у памятных мерапрыемствах у мемарыяльным комплексе «Хатынь»
  • з удзелам міністра эканомікі Юрыя Чабатара пад старшынствам намесніка міністра эканомікі Марыі Мажынскай адбылося пасяджэнне пастаяннай Міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах 
  • намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская прадставіла Мінэканомікі на пасяджэнні Савета па праектах у сферы лічбавага развіцця пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі
  • намеснік міністра эканомікі Аляксей Зубовіч правёў рабочыя сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржорганаў і арганізацый па пытанні выдаткаў сельскагаспадарчых вытворцаў, звязаных з транспарціроўкай прадукцыі на экспарт
  • намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка ў складзе ўрадавай дэлегацыі прыняла ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, які адбыўся 26-27 сакавіка 2026 г. У Г. Шымкенце (Рэспубліка Казахстан)
  • намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка «на палях» пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета пракаментавала журналістам змены ў Палажэнне аб фінансаванні праектаў прамысловай кааперацыі і распавяла аб магчымасцях атрымання падтрымкі для праектаў айчынных кампаній
  • начальнік упраўлення базавых галін прамысловасці галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Юрый Іваноў і кансультант аддзела апрацоўчай прамысловасці гэтага ўпраўлення Злата Дагиль прынялі ўдзел у нарадзе, арганізаваным Міністэрствам прамысловасці, па правядзенні аналізу дзейнасці асобных арганізацый ведамства
  • апублікавана інфармацыя аб мерах падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу
  • апублікавана інфармацыя аб колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў, якія перарэгістраваліся ў камерцыйныя арганізацыі, выкарыстоўваючы механізм «бясшвоўнага» пераходу.