Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня
10/04
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у рабочай нарадзе па пытаннях развіцця курортнай зоны Нарачанскага краю пад старшынствам Прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар правёў сустрэчу са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, прымеркаваную да 105-гадовага юбілею эканамічных органаў
- пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара адбылося чарговае пасяджэнне пастаяннай Міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах
- Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец здзейсніў рабочы візіт у Мінскую вобласць, падчас якога азнаёміўся з дзейнасцю цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва, які функцыянуе на базе ДУДОВ «Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Нясвіжскага райвыканкама», а таксама сустрэўся з дзелавымі коламі рэгіёна для абмеркавання актуальных пытанняў, якія хвалююць бізнес на месцах
- намеснік міністра эканомікі Алена Балігатава прыняла ўдзел і выступіла з дакладам па пытанні ўнясення змяненняў у Закон «О туризме» на пасяджэнні экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі
- намеснік міністра эканомікі Алена Балігатава прыняла ўдзел у пасяджэнні назіральнага савета ААТ «Белаграпрамбанк»
- намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка прыняла ўдзел і выступіла з дакладам аб існуючых мерах абароны рынкаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Саюзнай дзяржавы, а таксама дзеючых і распрацоўваных інструментах падтрымкі кааперацыйных праектаў на пасяджэнні прэзідыума Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці «БелАПП»
- намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка сустрэлася з кіраўніцтвам фінансавых арганізацый Беларусі, якія ўдзельнічаюць у механізме фінансавага садзейнічання пры рэалізацыі дзяржавамі-членамі ЕАЭС сумесных кааперацыйных праектаў у прамысловасці
- начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Уладзімір Лабанаў у інтэрв'ю праграме «Народный ГОСТ» тэлеканала «АНТ» распавёў аб падыходах да стымулявання імпартазамяшчэння і ўжо дасягнутых выніках
- начальнік упраўлення прагназавання знешняга гандлю Мінэканомікі Юлія Зубар прыняла ўдзел у працы і выступіла на панэльнай дыскусіі III практычнай канферэнцыі «Прамысловы комплекс Рэспублікі Беларусь: экспарт, імпартанезалежнасць, эфектыўны менеджмент»
- супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення эканамічнай інтэграцыі Мінэканомікі прынялі ўдзел у анлайн-сустрэчы з прадстаўнікамі Міністэрства камерцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі з мэтай падрыхтоўкі да правядзення першага пасяджэння Сумеснага камітэта ў рамках пагаднення аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый паміж Беларуссю і Кітаем, якое ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2026 года
- супрацоўнікі Міністэрства эканомікі прынялі ўдзел у інфармацыйна-прафілактычнай акцыі «Здароўе для ўсіх», прымеркаванай да Сусветнага дня здароўя
- апублікавана на сайце прэзентацыя механізму фінансавай падтрымкі кааперацыйных праектаў у прамысловасці з бюджэту ЕАЭС.

