Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня
05/06
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар правёў сустрэчу з Міністрам знешняга гандлю Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Тані бен Ахмедам аль-Зеюдзі, на якой абмеркавалі перспектыўныя напрамкі інвестыцыйнага супрацоўніцтва
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар правёў рабочую сустрэчу з намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама Дзянісам Курленкам па пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця асобных раёнаў Мінскай вобласці
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар з супрацоўнікамі міністэрства прыняў удзел у святочным мерапрыемстве, прысвечаным 55-годдзю падшэфнага сацыяльнага пансіяната «Сонечны»
- намеснік Міністра эканомікі Алена Балігатава прадставіла Мінэканомікі на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, на якім разглядалі ў другім чытанні праект Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях фізічнай культуры, спорту і турызму»
- намеснік Міністра эканомікі Марыя Мажынская прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета па праектах лічбавага развіцця пры Міністэрстве інфарматызацыі і сувязі
- намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка правяла сустрэчу з Першым намеснікам Міністра эканомікі Азербайджанскай Рэспублікі Эльнурам Айдын-аглы Аліевым, на якой абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва
- дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч у рамках рабочай паездкі ў г. Светлагорск Гомельскай вобласці сустрэлася з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці рэгіёну, а таксама азнаёмілася з дзейнасцю мясцовых цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва ТАА «Фінансавы рай» і ТАА «Светлагорскі дзелавы партнёр»
- намеснік начальніка ўпраўлення маёмасных адносін галоўнага ўпраўлення рэгіянальнага развіцця і маёмасных адносін Святлана Патароча прыняла ўдзел у рабоце VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Ацэнка кошту маёмасці. Нацыянальныя прыярытэты і асаблівасці»
- апублікавана на сайце Мінэканомікі інфармацыя аб публічным абмеркаванні трох праектаў рашэнняў Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі

