Галоўная / Навiны

Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

12/06
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел і выступіў з прывітальным словам да ўдзельнікаў Форума прамысловага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і КНР.
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прадставіў на пасяджэнні Савета Рэспублікі законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях фізічнай культуры, спорту і турызму"
  • у рамках юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных 105-годдзю эканамічных органаў Беларусі, у міністэрстве з удзелам Міністра Юрыя Чабатара адбылася сустрэча ветэранаў ведамства з перспектыўным кадравым рэзервам
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у пасяджэннях наглядальных саветаў ААТ "Беларусбанк" і ААТ "НАФТАН"
  • намеснік Міністра Марыя Мажынская выступіла з дакладам на выязным пасяджэнні экспертна-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у г. Століне. Тэма даклада: "Развіццё тэрыторый Прыпяцкага Палесся"
  • намеснік Міністра эканомікі Аляксей Зубовіч прыняў удзел у Сходзе Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці "БелАПП", дзе выступіў з дакладам аб рабоце прамысловага комплексу.
  • Мінэканомікі вынесены на публічнае абмеркаванне праект Указа "Аб удасканаленні дзейнасці садоўніцкіх таварыстваў"
  • у Мінэканомікі пракаментавалі прапанаваныя змяненні ва Указ "Аб удасканаленні дзейнасці садоўніцкіх таварыстваў"