Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня
26/06
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар прадставіў Мінэканомікі на планерным пасяджэнні XIII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел і выступіў з дакладам на секцыі «Рэгіянальнае развіццё: ацэнка эфектыўнасці, дасягненні прыярытэтаў і мэтаў, садзейнічанне росту эканамічнага патэнцыялу» XIII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар на палях XIII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі правёў рабочыя сустрэчы з Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Саха (Якуція) пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, першым намеснікам Старшыні Урада Рэспублікі Саха (Якуція) Андрэем Фядотавым і міністрам эканамічнага развіцця і прамысловасці Уладзімірскай вобласці РФ Дзянісам Сіняўскім
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у пасяджэнні праўлення Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар і начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Уладзімір Лабанаў прынялі ўдзел у пасяджэнні назіральнага савета ААТ «МАЗ»
- Першы намеснік Міністра эканомікі Іван Вежнавец у інтэрв'ю «Першаму інфармацыйнаму» распавёў пра навацыі ўказа Прэзідэнта №198 «О стимулировании роботизации»
- Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец і начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Уладзімір Лабанаў прынялі ўдзел у пасяджэнні Камісіі па пытаннях прамысловай палітыкі.
- намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская прыняла ўдзел і выступіла з дакладам на секцыі «Рэгіянальная палітыка – галоўны інструмент забеспячэння ўстойлівага развіцця тэрыторый Саюзнай дзяржавы» XIII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі
- намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка прыняла ўдзел і выступіла з дакладам на секцыі «Падтрымка эканамічнага развіцця Беларусі і Расіі: інструменты і магчымасці» XIII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі
- прыняты ўдзел у рэспубліканскім навучальным семінары пад кіраўніцтвам першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Пярцова для асоб, адказных за працу са СМІ, дзяржаўных і іншых арганізацый.

