Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня
* Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел і выступіў з дакладам на круглым стале па тэме «Беларусь і Узбекістан: новыя вектары ўзаемадзеяння»
* Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у адкрыцці на пляцоўцы Мінэканомікі выставы матэрыялаў культурна-гістарычнага інтэрнэт-праекта Выдавецкага дома «Беларусь сёння» і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь «Партызаны Беларусі»
* Міністр эканомікі Юрый Чабатар у інтэрв'ю «Першаму інфармацыйнаму» распавёў аб працы эканамічных органаў Беларусі, адказаў на пытанні аб дынаміцы ключавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны па выніках студзеня-мая, нарошчванні экспарту ў краіны «далёкай дугі», выніковасці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, рэалізацыі інвестпраектаў у рэгіёнах, драйверах росту ў другім паўгоддзі
* апублікавана віншаванне Міністра эканомікі Юрый Чабатара са 105-годдзем эканамічных органаў Беларусі і прафесійным святам – Днём эканаміста
* Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец прыняў удзел у пасяджэнні назіральнага савета ААТ «Гомсельмаш»
* намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка прыняла ўдзел і выступіла з дакладам на форуме, прысвечанам ўступленню ў сілу з 22 ліпеня 2026 г. Часовага гандлёвага пагаднення паміж ЕАЭС і яго дзяржавамі-членамі і Манголіяй
* намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская прыняла ўдзел у пасяджэнні назіральнага савета ААТ «Белшына»
* намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская ў інтэрв'ю праграме» «Сфера інтарэсаў» «Першага інфармацыйнага» тэлеканала пракаментавала новыя падыходы да занясення пераможцаў спаборніцтва на Рэспубліканскую дошку Гонару
* урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 105-гадоваму юбілею эканамічных органаў Беларусі, адбылося ў Мінэканомікі.

