Галоўная / Навiны

Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

02/10
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар пракаментаваў журналістам асноўныя задачы ўказа Прэзідэнта №342 «О важнейших показателях и параметрах социально-экономического развития Республики Беларусь на 2027 год»
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы і выступіў з дакладам па двух пытаннях парадку дня
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар распавёў журналістам аб асноўных дасягненнях саюзнага будаўніцтва за апошнія тры гады
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар і начальнік галоўнага ўпраўлення эканамічнай інтэграцыі Павел Шчарбін прадставілі Мінэканомікі на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар «на палях» выставы  «ІНАПРАМ.Беларусь» правёў рабочую сустрэчу з намеснікам губернатара Курскай вобласці Сяргеем Фафанавым
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прадставіў Мінэканомікі на нарадзе пад старшынствам Прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына па пытаннях выкарыстання тэхналогій штучнага інтэлекту ў галінах эканомікі і дзяржаўным кіраванні
  • пад кіраўніцтвам міністра эканомікі Юрыя Чабатара і Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Дзяніса Каржыцкага адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Мінэканомікі і ДКНТ
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар і начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Уладзімір Лабанаў прынялі ўдзел у пасяджэнні назіральнага савета ААТ «МАЗ»
  • намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка прыняла ўдзел у сустрэчы намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталлі Пяткевіч з намеснікам Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Аляксеем Аверчуком па абмеркаванні актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва
  • намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка ў рамках мерапрыемстваў візіту дэлегацыі Рэспублікі Саха (Якуція) на чале з яе кіраўніком Айсенам Мікалаевым наведала Мінскі аўтамабільны завод, а таксама прадпрыемствы-рэзідэнты СЭЗ «Гомель-Ратон» – ААТ «Гомельскае ВА «Крышталь» і ААТ «Гомельагракамплект»
  • намеснік міністра эканомікі Аляксей Зубовіч прыняў удзел у пасяджэнні Рэспубліканскай камісіі па кантролі за ажыццяўленнем разлікаў за прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію пад старшынствам намесніка Прэм'ера-міністра Віктара Каранкевіча
  • дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтву Вольга Русіновіч прыняла ўдзел і выступіла з дакладам на тэматычнай секцыі узбекска-Беларускага міжпарламенцкага форуму ў г. Хіва
  • пад кіраўніцтвам дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтву Вольгі Русіновіч адбылася рабочая сустрэча, прысвечаная актуальным пытанням прымянення электроннага лічбавага подпісу
  • апублікаваны вынікі кан'юнктурнага апытання кіраўнікоў прампрадпрыемстваў краіны, праведзенага НДЭІ Мінэканомікі ў верасні
  • размешчана інфармацыя аб правядзенні Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва чарговага конкурсу інвестпраектаў малога і сярэдняга бізнесу.