Галоўная / Навiны

Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

06/11

Міністр эканомікі Юрый Чабатар прадставіў Мінэканомікі на пленарным пасяджэнні IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы

Міністр эканомікі Юрый Чабатар зацвердзіў План мерапрыемстваў па правядзенні Беларускага тыдня прадпрымальніцтва ў 2026 годзе

Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды адкрыцця мультымадальнага чыгуначнага тэрмінала GREATPORT у індустрыяльным парку  «Вялікі камень»

Міністр эканомікі Юрый Чабатар ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў пасведчанні новым супрацоўнікам Міністэрства

Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец прыняў удзел у пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь на тэму «Аб прымаемых мерах па нарошчванні долі продажу айчынных тавараў у рознічнай гандлёвай сетцы, а таксама аб эфектыўнасці ўкладзеных сродкаў у імпартазамяшчальныя праекты»

Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец і начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Уладзімір Лабанаў прынялі ўдзел у нарадзе, арганізаванай Мінпрамам па пытанні развіцця асобных прамысловых прадпрыемстваў

пад старшынствам Першага намесніка міністра эканомікі Івана Вежнаўца адбылося пасяджэнне экспертнай камісіі па падвядзенні вынікаў конкурсу «Падтрымка моладзевай ініцыятывы»

намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская прадставіла Мінэканомікі на рабочай сустрэчы, арганізаванай Мінбудархітэктуры, па пытанні разгляду комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі асобных раёнаў

намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская прыняла ўдзел у пасяджэнні назіральнага савета ААТ «Белшына»

намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка ў складзе беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам віцэ-прэм'ера Наталлі Пяткевіч прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі

 намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка ў рамках рабочай паездкі ў Мсціслаўскі раён прыняла ўдзел у пасяджэнні райвыканкама па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту рэгіёну ў студзені-верасні бягучага года, а таксама наведала шэраг мясцовых прадпрыемстваў, якія рэалізуюць інвестпраекты

дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтву Вольга Русіновіч у рамках рабочай паездкі ў г. Полацк азнаёмілася з дзейнасцю мясцовага цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва і правяла на яго пляцоўцы рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці рэгіёну

апублікавана інфармацыя аб правядзенні чарговага конкурсу інвестпраектаў МСП, які праводзіцца Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.