Працягваецца праца над праектам Асноўных напрамкаў па рэалізацыі палажэнняў саюзнай Дамовы на 2027-2029 гады
5-6 мая 2026 года ў анлайн-фармаце прайшоў чарговы раўнд перамоў па праекце Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2027-2029 гады. У абмеркаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, а таксама Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы на чале з Дзяржаўным сакратаром Сяргеем Глазьевым.
Беларускі бок прадставіла намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка. Мінэканомікі выступае каардынатарам перамоўнага працэсу ад Беларусі.
Удзельнікі дэталёва разгледзелі ўсе раздзелы праекта дакумента, удалося зблізіць пазіцыі па шырокаму колу пытанняў.
Ход працы па ўзгадненню праекта стратэгічнага дакумента на будучы трохгадовы цыкл будзе разгледжаны на пасяджэнні групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Мерапрыемства запланавана на 19 мая 2026 г.
Выніковы пакет дамоўленасцяў будзе ўнесены на разгляд Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

