Правядзенне сумесных мерапрыемстваў актывізуе дыялог улады і бізнесу
Сёння, 19 лістапада 2025 года, супрацоўнікі Дэпартамента па прадпрымальніцтве прынялі ўдзел у практычнай бізнес-канферэнцыі «БЯРЫ І РАБІ! Час рашэнняў», генеральным партнёрам якой выступіў «ААБ Беларусбанк».
Мерапрыемства сабрала на адной пляцоўцы прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, уласнікаў кампаній, топ-мэнэджараў і кіраўнікоў падраздзяленняў. Канферэнцыя стала ўнікальнай магчымасцю для ўдзельнікаў атрымаць доступ да гатовых інструментаў, практыкаў і інсайтаў, якія дапамагаюць бізнэсу не толькі аналізаваць праблемы, але і знаходзіць канкрэтныя рашэнні.
У рамках праграмы быў разгледжаны шэраг ключавых выклікаў сучаснага бізнесу - ад пабудовы эфектыўнай сістэмы продажаў і сэрвісу да прадухілення кіраўніцкіх памылак і выкарыстання актуальных маркетынгавых трэндаў для росту пазнавальнасці брэнда і павелічэння аб'ёмаў продажаў.
Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. ААБ Беларусбанк прадставіў уласны кейс бізнес-рашэнняў, які ўключае: крэдыты з асаблівай стаўкай для асобных відаў бізнесу, партнёрскія праграмы, сучасныя інструменты эквайрынгу і лічбавыя сэрвісы для прадпрымальнікаў.
Удзел супрацоўнікаў Мінэканомікі падкрэсліў значнасць дыялогу дзяржавы і бізнесу. Прадстаўнікі ведамства адзначылі, што такія ініцыятывы садзейнічаюць развіццю прадпрымальніцкага асяроддзя і фарміраванню ўстойлівых практык кіравання.
Канферэнцыя стала пляцоўкай для абмену досведам паміж экспертамі і практыкамі, дзе абмяркоўваліся не толькі праблемы, але і канкрэтныя крокі па іх вырашэнні. У выніку ўдзельнікі атрымалі набор інструментаў, якія можна ўкараняць у работу ўжо сёння.

