Галоўная / Навiны

Серыя дыялогавых пляцовак Мінэканомікі з прадпрымальнікамі ў рэгіёнах працягнулася ў Шчучынскім раёне

24/09

У рамках сістэмнай працы па падтрымцы МСП у рэгіёнах дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтву Вольга Русіновіч сёння наведала г. Шчучын.

Вольга Русіновіч сустрэлася з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці рэгіёну, распавяла аб дзеючых мерах падтрымкі МСП. З прадпрымальнікамі разгледзелі праблемныя пытанні і магчымыя шляхі іх вырашэння. Сярод агучаных тэм – складанасці пры ажыццяўленні будаўнічых работ, адсутнасць размеркавання маладых спецыялістаў у прыватныя кампаніі, значныя аб'ёмы статыстычнай справаздачнасці.

Кіраўнік дэпартамента таксама азнаёмілася з дзейнасцю цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва ТАА «СЕЛБIСервiс», абмеркавала з яго кіраўніком перспектывы пашырэння падтрымкі ініцыятыўных жыхароў раёна.

Фармат выязных дыялогавых пляцовак дазваляе наўпрост чуць запыты бізнесу і аператыўна рэагаваць на іх. Такія сустрэчы ў рэгіёнах будуць працягнуты.