Галоўная / Навiны

Стартаваў прыём заявак для ўдзелу ў Нацыянальным конкурсе «Прадпрымальнік года»

01/04

Міністэрства эканомікі аб'яўляе аб старце штогадовага Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года», які адкрыты для ўсіх прадстаўнікоў бізнесу, якія адпавядаюць крытэрам адбору.

Удзел у конкурсе – гэта выдатная магчымасць заявіць пра свой бізнэс, а перамога ў конкурсе – магчымасць пацвердзіць дзелавой супольнасці прафесіяналізм сваёй каманды!

Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца з 1 красавіка да 1 чэрвеня 2026 г.па месцы знаходжання суб'екта гаспадарання.

Конкурс праводзіцца сярод юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па наступных намінацыях:

«Паспяховы старт»;

«Стабільны поспех»;

«Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»;

«Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»;

«Эфектыўны індывідуальны бізнэс»

Грашовы прыз для пераможцаў у чатырох намінацыях: «паспяховы старт»,  «стабільны поспех», «эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»,  «эфектыўны бізнес у сферы паслуг» складае 100 базавых велічынь.

Пераможцы ў намінацыі «эфектыўны індывідуальны бізнес»  узнагароджваюцца прэміяй у памеры 50 базавых велічынь.

Пераможцам таксама прадастаўляецца права выкарыстоўваць лагатып конкурсу ў рэкламных мэтах.

Падрабязную інфармацыю аб правядзенні конкурсу можна атрымаць тут.

Дапамогуць аформіць заяўку на ўдзел у конкурсе і адкажуць на ўсе пытанні спецыялісты ў абласцях і г.Мінску.