Галоўная / Навiны

Супрацоўнікі Мінэканомікі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

25/04

25 красавіка супрацоўнікі Мінэканомікі, у тым ліку, Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў і намеснік Міністра Дзмітрый Матусевіч аказалі працоўную дапамогу падшэфнаму дзіцячаму дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, які знаходзіцца пад апекай калектыва Міністэрства больш за 10 гадоў.

Для таго, каб не ствараць дадатковай пагрозы здароўю дзяцей ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, на тэрыторыі самога дзіцячага дома праца не вялася.

Работнікі Мінэканомікі прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні прылеглай да дзіцячага дома тэрыторыі: ачысцілі газоны, прывялі ў парадак бардзюры і пафарбавалі плот.

Уся праца праводзілася з выкарыстаннем неабходных сродкаў абароны і на неабходнай сацыяльнай дыстанцыі.


Тэгі