Галоўная / Навiны

Тэмп росту эканомікі знаходзіцца ў мэтавай траекторыі

18/08

Як раней паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт, у студзені-ліпені бягучага года ВУП вырас на 2, 1 % – гэта на 0,6 п.п. больш, чым месяцам раней.

Эфектыўная праца вяскоўцаў вывела сельскую гаспадарку ў лідары: па выніках сямі месяцаў тэмп вытворчасці прадукцыі склаў 112,9%. Станоўчая дынаміка ў раслінаводстве забяспечана ростам намалоту рапсу ў 2,7 разы, збожжавых і зернебабовых культур у 1,6 разы. У жывёлагадоўлі прыбаўка атрымана па малаку, вырошчванню птушкі, свіней і буйной рагатай жывёлы.

Дынаміка ў IT–сферы (тэмп росту ВДС – 104,9%) забяспечана ростам колькасці работнікаў і колькасці заказаў.

У транспартнай галіне ўстойліва дадае пасажыраабарот – «плюс» 7,3%, павялічыўся і грузаабарот – на 1,9%.

Па выніках студзеня-ліпеня станоўчы ўклад у ВУП ўнесла прамысловасць: тэмп прамвытворчасці склаў 100,1%, а ў «чыстым» ліпені тэмп – 104,9 %. Пры гэтым шэраг галін (вытворчасць транспартных сродкаў, фармацэўтыка, хімічная і харчовая прамысловасць) дэманструюць больш высокую дынаміку.

У будаўніцтве індэкс ВДС вырас да 102,2%. За 7 месяцаў уведзена ў эксплуатацыю больш за 1,8 млн кв.метраў жылля, у тым ліку з дзяржпадтрымкай – 253,6 тыс. кв. метраў.

Рознічны тавараабарот за студзень–ліпень павялічыўся на 8,1%, чаму спрыяў рост рэальных даходаў насельніцтва: па выніках першага паўгоддзя – на 8%.

Упэўнена растуць інвестыцыі ў асноўны капітал – «плюс» 4%. Прадпрыемствы працягваюць нарошчваць выдаткі на сваё тэхналагічнае абнаўленне і набыццё абсталявання.

Экспарт тавараў і паслуг у студзені–чэрвені 2026 г. (па метадалогіі плацежнага балансу) на 14,4% вышэй за ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года. Асноўны драйвер–паслугі: у студзені–чэрвені 2026 г. рост на 27%. Як вынік, экспарт перавысіў імпарт, сальда сфармавалася станоўчым.

Устойлівая праца эканомікі дазволіла забяспечыць высокі ўзровень зарплаты – у першым паўгоддзі парадку 2925 рублёў. Сярэдні памер пенсіі па ўзросце перавысіў 1057 рублёў.