Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі абмеркавалі ключавыя аспекты забеспячэння нацыянальнай бяспекі

19/02

Беларусы цэняць магчымасць мірна і стваральна працаваць на сваёй зямлі, але надаюць належную ўвагу і ўмацаванню абараназдольнасці краіны, каб здолець у няпростых знешніх умовах сябе абараніць.

Сёння, напярэдадні Дня Абаронцаў Айчыны, падчас Адзінага дня інфармавання супрацоўнікі Мінэканомікі разам з нашым госцем, намеснікам начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь палкоўнікам Сяргеем Томчыкам падрабязна разгледзелі ключавыя аспекты забеспячэння нацыянальнай бяспекі, сучасны стан і абарончы патэнцыял беларускай арміі, умацаванне супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй і саюзнікамі па АДКБ, перспектывы развіцця айчыннага ВПК у кантэксце праграмы-2030.

Згодна з дакументам, да 2030 года доля айчынных узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі ў агульным аб'ёме дзяржаўнага абароннага заказу павінна скласці не менш за 50% і рост інвестыцый у іх вытворчасць павінен быць забяспечаны на ўзроўні не менш за 130% за пяцігодку. 

Таксама шмат гаварылася аб інфармацыйным складніку нацыянальнай бяспекі і важнасці патрыятычнага выхавання моладзі як фактары захавання стабільнасці ў грамадстве.