Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі абмеркавалі магчымасць стварэння дэманстрацыйных цэнтраў развіцця смарт-індустрыі

28/01

27 студзеня 2020 года Міністэрстве эканомікі адбылася сустрэча намесніка Міністра Юрыя Чабатара з Кіраўніком Дэлегацыі ЕС у Рэспубліцы Беларусь Берандзеям дэ Гроотам. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў мэтах развіцця інавацый і прадпрымальніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі, у прыватнасці, магчымасць стварэння пры садзейнічанні Еўрапейскага саюза дэманстрацыйных цэнтраў развіцця смарт-індустрыі на базе рэгіянальных універсітэтаў Беларусі.

 Па выніках мерапрыемства дасягнута дамоўленасць аб прынцыповай магчымасці рэалізацыі праекта, які прадугледжвае стварэнне шэрагу такіх дэманстрацыйных цэнтраў на базе універсітэтаў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай вобласці, пачынаючы з 2021 года. Бакі дамовіліся працягнуць працу па дадзенай тэматыцы.


Тэгі