Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі абмеркавалі прапановы бізнеса па забеспячэнню стабільнай работы эканомікі краіны

25/03

25 сакавіка 2020 года Міністэрстве эканомікі адбылася рабочая сустрэча намесніка Міністра Дзмітрыя Матусевіча з кіраўнікамі аб'яднанняў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (асацыяцый і саюзаў).

Раней Міністэрствам эканомікі сумесна з аблвыканкамамі быў арганізаваны маніторынг сітуацыі ў прадпрымальніцкім асяроддзі, звязаны з эканамічнымі наступствамі складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце і некаторым паслабленнем абменнага курсу беларускага рубля. Ён праводзіўся ў форме прамога выезду на месца, сустрэч з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці ў рэгіёнах, прамых тэлефонных ліній, аналізу матэрыялаў СМІ.

Падчас мерапрыемства адбылося абмеркаванне прапаноў, якія паступілі ад прадстаўнікоў бізнесу, а таксама магчымасці і шляхі іх імплементацыі ў распрацоўваемыя Мінэканомікі меры па забеспячэнню стабільнай работы беларускай эканомікі ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце. Дадзеныя меры будуць ўключаць у сябе блокі ў такіх сферах як: бюджэтна-падатковая палітыка, грашова-крэдытная і прудэнцыйная палітыка, у рамках працы інтэграцыйных аб'яднанняў, у рэальным сектары эканомікі і на спажывецкім рынку.

Вынікі рабочай сустрэчы будуць улічаны пры унясенні ва Урад названых прапаноў.


Тэгі