Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі праведзены навучальны семінар па правядзенні ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння праектаў НПА на ўмовы вядзення бізнесу

19/11

19 лістапада 2026 г.у рамках Беларускага тыдня прадпрымальніцтва на пляцоўцы Мінэканомікі адбыўся навучальны семінар па растлумачэнню метадалогіі правядзення ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння (АРУ) праектаў нарматыўных прававых актаў на ўмовы вядзення бізнесу, падрыхтоўцы справаздач АРУ.

У мерапрыемстве прыняло ўдзел каля 90 прадстаўнікоў з 23 дзяржаўных органаў (арганізацый). У якасці спікераў выступілі супрацоўнікі Дэпартамента па прадпрымальніцтве.

На семінары былі дэталёва разгледжаны тыповыя памылкі пры падрыхтоўцы аналітычных справаздач АРУ, прадстаўлены практычныя інструменты для павышэння якасці нарматворчай работы, дадзены тлумачэнні па пытаннях удзельнікаў.

Асноўны акцэнт быў зроблены на адраснай метадычнай падтрымцы тых органаў, якім патрабуецца дадатковае тлумачэнне патрабаванняў і крытэрыяў ацэнкі.