У Мінэканомікі разгледзелі прапановы па карэкціроўцы заканадаўства ў сферы ўрэгулявання неплацежаздольнасці
Сёння, 21 ліпеня 2026 года, пад кіраўніцтвам Першага намесніка міністра эканомікі Івана Вежнаўца адбылося пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінэканомікі.
Удзел у пасяджэнні, акрамя членаў ГКС, прынялі прадстаўнікі Савета па развіцці прадпрымальніцтва, Міністэрства адукацыі, Міністэрства па падатках і зборах, ТАА «Лiгалтакс», ТАА «Турба-інфа».
Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства быў прадстаўлены распрацаваны Мінэканомікі праект Закона «Об изменении законов по вопросам урегулирования неплатежеспособности». Дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтву Юрый Тараканаў у сваім дакладзе агучыў ключавыя навацыі гэтага дакумента.
Таксама падчас пасяджэння былі разгледжаны пытанні ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці ў сферы дадатковай адукацыі дарослых.

