У Мінэканомікі вывучылі практычныя кейсы працы з электроннымі дакументамі пры іх накіраванні ў падатковыя органы
Сёння, 2 кастрычніка 2026 г., пад кіраўніцтвам дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтву Вольгі Русіновіч адбылася рабочая сустрэча, прысвечаная пытанням прымянення электроннага лічбавага подпісу. Мерапрыемства прайшло ў змяшаным фармаце, аб'яднаўшы ўдзельнікаў на вочнай пляцоўцы міністэрства і дыстанцыйна ў рэжыме ВКС.
У абмеркаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства па падатках і зборах, Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг, а таксама суб'екты інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва
Эксперты патлумачылі змены, унесеныя ў пастанову Міністэрства па падатках і зборах ад 29 лютага 2012 г. № 7 «О представлении электронных документов в налоговые органы».
Удзельнікі дэталёва разабралі праблемныя кейсы, якія ўзнікаюць у бізнесу пры выкарыстанні ЭЛП. Асобная ўвага была ўдзелена пытанням тэхнічнага суправаджэння працы з электроннымі дакументамі: прадстаўнікі ведамстваў адказалі на пытанні ўдзельнікаў.
Па выніках сустрэчы зафіксаваныя прапановы, якія профільныя ведамствы ўлічаць пры далейшым удасканаленні механізмаў падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу.

