У рамках сумеснага праекта Мінэканомікі і ПРААН стартавала бясплатная адукацыйная праграма для прадпрымальнікаў «срэбнага» ўзросту
З 2025 года Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і ПРААН рэалізуюць ініцыятыву па падтрымцы «срэбнага» прадпрымальніцтва, ствараючы ўмовы для навучання, абмену вопытам і развіцця бізнес-ідэй людзей старэйшага ўзросту.
Сёння стартуе новы этап гэтай ініцыятывы: з 4 па 16 жніўня прымаюцца заяўкі на ўдзел у праграме, якая спалучае навучанне і падтрымку настаўнікаў у выкарыстанні лічбавых інструментаў для развіцця бізнесу.
Удзел у праграме бясплатны. Падаць заяўку могуць як дзеючыя прадпрымальнікі, так і ініцыятыўныя беларусы старэйшыя за 50 гадоў з любога рэгіёну Беларусі.
«Паспяховы прадпрымальнік – гэта чалавек, які ніколі не перастае вучыцца. Летась 500 прадпрымальнікаў «срэбнага» ўзросту з усёй Беларусі прайшлі навучанне ў рамках нашай сумеснай з ПРААН ініцыятывы. Сёння мы працягваем працу ў гэтым напрамку, дапамагаючы людзям з дзелавой жылкай асвойваць лічбавыя інструменты, каб яны маглі канвертаваць свой багаты жыццёвы і прафесійны вопыт ва ўстойлівы і паспяховы бізнэс», – падкрэсліла дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтву Вольга Русіновіч.
«Прадпрымальнікі «срэбнага» ўзросту больш матываваны ўнутранымі патрэбамі ў актыўным даўгалецці і самарэалізацыі, выкарыстоўваючы назапашаны вопыт і рэсурсы для ўстойлівай занятасці. Сучасныя лічбавыя інструменты дазваляюць увасабляць гэтыя ідэі больш эфектыўна, развіваць бізнес, ствараць працоўныя месцы і ўносіць уклад у развіццё эканомікі», – адзначыў у сваю чаргу намеснік пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Беларусі Армен Марцірасян.
У рамках праграмы запланавана серыя анлайн-заняткаў па выкарыстанні лічбавых інструментаў для развіцця бізнесу. Практыкуючыя прадпрымальнікі і галіновыя эксперты раскажуць аб прасоўванні тавараў і паслуг у Інтэрнэце, працы з сацыяльнымі сеткамі, выкарыстанні CRM-сістэм, фінансавым планаванні і іншых інструментах для эфектыўнага вядзення бізнесу.
Асобны модуль праграмы будзе прысвечаны штучнаму інтэлекту. Удзельнікі пазнаёмяцца з сэрвісамі, якія дапамагаюць аналізаваць інфармацыю, знаходзіць новыя ідэі, паляпшаць камунікацыю з кліентамі і аўтаматызаваць руцінныя задачы.
Прадпрымальнікі таксама змогуць атрымаць персанальную ментарскую падтрымку экспертаў. У верасні-лістападзе настаўнікі будуць дапамагаць 10 удзельнікам, вызначаным па выніках пададзеных заявак, падабраць і ўкараніць лічбавыя рашэнні з улікам асаблівасцяў кожнага бізнесу.
Мерапрыемствы праграмы пачнуцца 26 жніўня. Падаць заяўку можна па спасылцы,

