Галоўная / Навiны

Віктар Вайцяховіч: 60 праектаў ужо сталі часткай пула «Рэгіянальнай ініцыятывы»

09/09

Пра гэта заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай і будаўнічай дзейнасці Мінэканомікі Віктар Вайцяховіч у інтэрв'ю тэлеканалу «Сталічнае тэлебачанне».

Як адзначыў у гутарцы з журналістам прадстаўнік Мінэканомікі, «рэгіянальная ініцыятыва» стартавала ў 2025-м годзе і з'яўляецца працягам канцэпцыі «Адзін раён–адзін праект», бо яе мэта падобная – стварэнне новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў у малых населеных пунктах.  

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення таксама нагадаў пра патрабаванні да праектаў, якія прэтэндуюць на ўдзел у «рэгіянальнай ініцыятыве».

Першае – праект рэалізуецца за межамі сталіцы, абласных цэнтраў і прылеглых да іх раёнаў. Другое – гэта павінна быць новае прадпрыемства альбо новы прадукт на мадэрнізаванай вытворчасці. І трэцяе – працаўладкаванне не менш за 5 чалавек. Бізнес-ідэі, якія адпавядаюць вышэйназваным крытэрам, могуць разлічваць на падтрымку ўсяго пад 8% гадавых. Для аграрных раёнаў умовы яшчэ больш выгадныя – 6,5%.

Раней кола ўдзельнікаў абмяжоўвалася суб'ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, але цяпер магчымасць падаць заяўкі ёсць і ў буйнога бізнесу. Таксама дзейнічае ліміт ільготнага крэдытавання – не больш за 30 млн рублёў для аднаго інвестпраекта.

«На сённяшні дзень часткай «рэгіянальнай ініцыятывы»  стала 60 праектаў з аб'ёмам фінансавання 680 млн.рублёў планамі стварэння больш за 1,3 тыс. працоўных месцаў. Кожны пяты з іх ужо атрымаў фінансаванне з боку банкаў і ўвасабляецца ў жыццё», – рэзюмаваў Віктар Вайцяховіч.