Галоўная / Навiны

Віншаванне Мiнiстра эканомiкi з Днём народнага адзінства

17/09

Паважаныя калегі, дарагія ветэраны эканамічных органаў Беларусі!

Прыміце мае шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!

 Гэтае маладое свята напоўнена фундаментальнымі сэнсамі, сімвалізуючы згуртаванасць нашага народа, імкненне да мірнай працы і жаданне жыць ва ўласным доме – незалежнай, суверэннай, квітнеючай Беларусі.

На працягу многіх стагоддзяў вернасць традыцыям нацыянальнай згоды і любоў да роднай зямлі былі невычэрпнай крыніцай сілы нашых продкаў, дапамагалі ім выстаяць, пераадольваць любыя цяжкасці, рухацца наперад.

Сёння, захоўваючы гістарычную памяць і засцерагаючы свае духоўныя і маральныя каштоўнасці, мы ўпэўнена глядзім у заўтрашні дзень і ствараем лепшую будучыню для маладога пакалення беларусаў.

Ад усёй душы жадаю вам, вашым родным і блізкім, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых здзяйсненняў на карысць Айчыны і мірнага неба над галавой.

 

 

З павагай,

Міністр эканомікі

Рэспубліка Беларусь

Ю. А. Чабатар