Вольга Русіновіч: конкурс «БізнесМАМА» дае шанец ператварыць хобі ў справу жыцця
Міністэрства эканомікі сумесна з партнёрамі працягвае падтрымліваць прадпрымальніцкія ініцыятывы жанчын: ужо другі раз праводзіцца конкурс "БізнесМАМА". Праект дае маладым мамам магчымасць праявіць сябе і ператварыць хобі, бізнес-ідэю ў сваю справу.
Як расказала дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч у інтэрв'ю тэлеканалу ОНТ, сёлета для ўдзелу ў конкурсе паступіла 26 заявак. Найбольшую актыўнасць праявіла Гродзенская вобласць - ад яе зарэгістравана адразу шэсць заявак.
Цяпер праект выйшаў на новы этап: эксперты адабралі 10 фіналістаў. Да 1 кастрычніка ім трэба абараніць свае бізнэс-ідэі – па выніках будуць названыя тры пераможцы.
Прызавы фонд конкурсу ўключае не толькі дыпломы і каштоўныя падарункі ад партнёраў, але і найбольш значную ўзнагароду - удзел у праекце "Практыка росту". Кожнаму з трох пераможцаў будзе прызначаны ментар - дасведчаны прадпрымальнік, які дапаможа давесці бізнес-ідэю да рэалізацыі.
«Гэты конкурс, мы бачым, запатрабаваны: маладыя мамы праяўляюць вялікую цікавасць. Падчас дэкрэтнага водпуску ў жанчын з'яўляецца магчымасць не проста развіваць свае захапленні, але і манетызаваць сваё хобі. Падтрымаць і дапамагчы рэалізоўваць бізнес-ідэі маладых мам і закліканы конкурс "БізнесМАМА", - падкрэсліла Вольга Русіновіч.

